ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ АД ЛЮСТЭРКА!
Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Адский понедельник. 65 лет назад случилась катастрофа, которую советские власти пытались стереть из истории Киева, — рассказываем
  2. Памятаеце забойства дзяўчыны ў Мінску, дзе маці з сынам расчлянілі труп, зварылі і перакруцілі праз мясасечку? Вось што цяпер са злачынцам
  3. «Яны мусяць памятаць, што я казаў». Экс-журналіст пула Лукашэнкі — пра звальненне і размовы з сілавікамі
  4. Один из операторов придумал, как обойти ограничения по безлимитному мобильному интернету. Клиенты, скорее всего, оценят находчивость
  5. «Так жыве амаль уся Беларусь». У Threads паказалі разліковы ліст нібыта з аднаго з прадпрыемстваў — некаторых здзівіла зарплата
  6. BELPOL: Российский завод сорвал сроки и выставил огромный счет беларусам за «союзный самолет»
  7. Доллар приближается к трем рублям: что будет с курсами во второй половине марта. Прогноз по валютам
  8. На гандлёвым рынку маячыць чарговае банкруцтва. Хутчэй за ўсё, вы ведаеце гэтую кампанію
  9. «Паставілі кляймо». Стала вядома, за што летась судзілі прапагандыстку Вольгу Бондараву
  10. На польской границе пограничник зачеркнул беларуске печать, которую поставил, и «щелкнул» рядом вторую. Зачем он это сделал?
  11. Белы попел над акіянам. Японскія рыбакі выпадкова трапілі ў эпіцэнтр ядзернай катастрофы — трагедыя, якая натхніла на стварэнне Гадзілы
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.