Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  2. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  3. Лукашенко привел на «Олимпик-Арену» своего шпица. Это запрещено законом, который он сам и подписал
  4. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  5. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  6. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  7. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  8. Зачем Лукашенко пугает военных и говорит про «гадости» в армии? Спросили у аналитика
  9. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
  10. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  11. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
Читать по-русски


/

Навіна пра планы Мінздароўя забараніць аборты ў прыватных медыцынскіх цэнтрах выклікала бурную рэакцыю ў беларускіх сацсетках — у прыватнасці, у Threads. Адны выказаліся супраць абмежаванняў, іншыя падтрымалі ініцыятыву. «Люстэрка» прыводзіць асноўныя аргументы ўдзельнікаў дыскусіі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Tima Miroshnichenko
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Tima Miroshnichenko

«Мне патрэбны выбар»

Ключавым аргументам праціўніц забароны стала права жанчыны на выбар.

— Аборт — не метад кантрацэпцыі. Але пазбаўляць жанчыну права распараджацца сваім целам і сваім жыццём — гэта дно. Маё цела — мая справа, — заявіла адна з карыстальніц.

— Я ніколі не рабіла аборту і не лічу гэта чымсьці кепскім. Жудасна, што зноў пачынаюць абмяжоўваць права на перапыненне цяжарнасці. Нікому не патрэбныя ўжо народжаныя дзеці пасля таго, як не далі зрабіць аборт жанчыне, — падтрымала іншая.

— Хай будзе выбар: дзяржбальніцы танна, але першасны прыём гінеколага праз тры тыдні па талоне; прыватныя цэнтры — за 100 500 грошай, але сёння-заўтра. І там, кажуць, яшчэ размаўляюць ласкава, — выказалася трэцяя.

Некалькі жанчын падзяліліся асабістымі гісторыямі.

— Мне 31 год, а я ўжо вельмі моцна стамілася і выгарала ад штодзённых задач, прычым палова з іх на мужу. Я не хачу нараджаць больш. Не хачу больш збіраць сябе па частках пасля родаў. Мне патрэбны выбар і ўпэўненасць, што мяне не загнабяць у дзяржпаліклініцы і не пачнуць адгаворваць і ціснуць — там у дактароў гэта выдатна выходзіць.

— Мне праз месяц 39. Сёмы год у разводзе і выхоўваю двух хлопцаў 13 гадоў адна. Перакананая, што нараджаць трэба толькі калі ты сама зможаш выцягнуць дзіця, ва ўсіх сэнсах. Муж сёння ёсць, заўтра няма.

— Я перарывала цяжарнасць на раннім тэрміне. Была на моцных антыдэпрэсантах і на той момант дакладна разумела, што ні фінансава, ні псіхалагічна я не вывезу. Я ні разу не пашкадавала пра свой выбар. Найлепшая медыцына, выдатная адукацыя і спакойная мама, якая цябе любіць, не [падаюць] з неба.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Pavel Danilyuk
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Pavel Danilyuk

«З'явяцца падпольныя клінікі»

Некаторыя карыстальнікі ўпэўненыя ў негатыўных наступствах забароны.

— Думаю, ёсць іншыя метады і варыянты павышэння дэмаграфіі, але нешта мне падказвае, што яны проста не настолькі эканамічна выгадныя.

— Палова жанчын не пойдзе ў зашорканыя дзяржбальніцы, дзе іх будуць лаяць і настойваць на нараджэнні. З’явяцца клінікі, якія гэтым будуць займацца падпольна, і як вынік, у палове такіх установаў гэта будуць рабіць не самыя кваліфікаваныя спецыялісты. А яшчэ ў суседніх краінах адкрыецца новы папулярны кірунак медтурызму, — напісала адна з беларусак.

Яшчэ адна карыстальніца згадала практыку «тыдзень без абортаў», якая існуе ў дзяржаўных паліклініках.

— У дзяржпаліклініках ёсць такая акцыя — тыдзень без абортаў. Адна жанчына на важнай пасадзе вельмі ганарыцца такой сваёй выгадкай. Тыдзень, у які нікому, акрамя медычных паказанняў, не будуць рабіць аборты. Ну менавіта гэта ж будзе падвышаць нараджальнасць у краіне.

«Шмат што робіцца толькі ў дзяржбальніцах»

Былі і тыя, хто падтрымаў ініцыятыву ўладаў.

— За аборт мусіць быць крымінальнае пакаранне. XXI стагоддзе — стагоддзе кантрацэпцыі, а нехта дагэтуль не даспеў да разумення, што аборт — гэта забойства, — заявіла адна з карыстальніц.

— Вы лічыце, што аборт — гэта абавязковы атрыбут жыцця? Мая мама іх не рабіла, мае сяброўкі іх не робяць, ды і намеру няма рабіць. Неяк пісьменнасць ёсць у гэтым пытанні. А хто рабіў, даўно ўжо без матак жывуць (у майго пакалення гэтага, на жаль, шмат), — лічыць іншая.

Некаторыя не ўбачылі праблемы ў частковай забароне.

— А ў чым праблема ў дзяржбальніцы зрабіць? Ёсць тыя ж самыя «платныя паслугі», калі так хочацца, каб ветліва звярнуліся і ўсміхнуліся дадаткова. Часцяком у прыватных цэнтрах працуюць тыя ж дактары, што і ў дзярж, проста падзарабляюць пасля бальніц. Усюды рамонты цяпер робяць, абнаўляюць абсталяванне. Наогул не бачу розніцы.

— Дык ніхто не забараняе абортаў, рабіце што хочаце. У нас шмат што робіцца толькі ў дзяржбальніцах, а тут менавіта за аборты чамусьці многія ўчапіліся.

Карыстальніца, якая назвала сябе «пралайферам», прапанавала альтэрнатыву абмежавальнай меры.

— На месцы кіраўніцтва краіны я б не абмяжоўвала аборты, а ўвяла б дзяржпошліну за аборт. Але не з жанчыны. З мужчыны. Вялікую суму. Можа, тады мужыкі таксама пачнуць думаць пра кантрацэпцыю, партнёрку, а не скідаць усю адказнасць на жанчын.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«Ары як конь, нараджай як котка»

Многія іранічна ўспрынялі ініцыятыву Мінздароўя на фоне абвешчанага Года беларускай жанчыны. Адразу пасля навагодняй прамовы Лукашэнкі дзяржСМІ расказвалі пра захопленую рэакцыю карыстальніц на гэтае рашэнне.

— Як хутка пасля навін Мінздароўя са стужкі зніклі жанчыны, якія крычаць пра найлепшы год у Беларусі і прызнанне жаночай энергіі, — напісала адна з беларусак.

— Уключыць дэкрэт у працоўны стаж, знізіць падатковую нагрузку для людзей з дзецьмі, узмацніць жорсткасць пакарання за ўхіленне ад аліментаў? Неееее, давайце проста жанчын у паліклініках угаворваць, што аборт рабіць не трэба, гэта ж грэх і дзетазабойства. Збс год жанчыны, я лічу. Ары як конь, нараджай як котка, — выказалася іншая.

— Калі ў пачатку года я ўкінула пост пра Год беларускай жанчыны — маю панамку было не ўтрымаць. Беларускія жанчыны радаваліся чарговаму слоўнаму «вымпелу» і рэкамендавалі не лезці ў палітыку. Каляды прайшлі, самы час лезці жанчынам у майткі, — адзначыла яшчэ адна карыстальніца.

Чытайце таксама